?

Log in

No account? Create an account

Я не чараўніца, я яшчэ толькі вучуся.

Recent Entries

5/15/06 06:31 pm

Сябры!!! Звяртаюся да вас па дапамогу. Маладая сям’я шукае аднапакаёвую альбо двухпакаёвую кватэру ў Мінску за ня вельмі дарагі кошт. Абставіны складваюцца такім чынам, што  ў мяне ды майго каханага  ёсць пэўныя праблемы з жыллём. Калі вы валодаеце пэўнай інфармацыяй па гэтаму пытанню альбо можаце прапанаваць сваю дапамогу, будзем вельмі удзячны. Загадзя шчыры дзякуй.

5/15/06 09:02 am - Немного про литературу

Я не люблю сопливую литературу, написанную для чувствительных дамочек. Я не люблю чувствительных дамочек, которые читают сопливую прозу про любовь.

 

Я – за реализм. Я против эвфемизмов. Я за правду жизни в литературе и против надуманной литературщины и графоманства в жизни.

 

Когда-нибудь я напишу настоящую вещь и стану настоящим автором. Когда-нибудь… 
А пока я графоман, способностей которого хватает только на сопливую прозу для чувствительных дамочек.

Зы.  Нечасто я думаю по-русски. Но тут что-то клемануло.

5/12/06 11:43 am

Я люблю раніцу.

Люблю прачынацца разам з першымі промнямі сонца і ў прадчуванні шчасця адчуваць кожны момант новага дня.

Гуляць па ціхім, яшчэ сонным вулачкам, вітаць шчырай усмешкай новы дзень. Радавацца жыццю… Бо менавіта зранку сэрца шчымліва адчувае кожнае імгненне.

Лёгкі подых ветру, мяккае цяпло сонца, вясна… 

Менавіта зранку імкненне працаваць, дзейнічаць так выразна праяўляецца ва ўсёй маёй сутнасці. Менавіта зранку былі напісаны мае лепшыя творы.

 

Я люблю раніцу.

4/25/06 10:49 am

Апошнія дні зачытваюся эсэістыкай Валянціна Акудовіча. Прывяду некалькі цытат з яго кнігі “Дыялогі з Богам” на тэму беларускае мовы.

“Пісаць пра беларускую мову – што на могілках забаўляццаю у якім месцы не спыніся – усюды сум…

… Беларусы на злом галавы бягуць не ад мовы, а ад таго лёсу, што наканаваны ім роднай мовай…

… Між іншым, долю мы выбіраем самі, а лёс нам наканаваны мовай. Якая мова – такі і лёс. У адрозненне ад старабеларускай – мовы княжай канцылярыі, ужо тутэйшая беларуская доўгі час была мовай адно тых, хто жыў з мазаля…. Тутэйшая мова была тым таўром, якое пазначала месца чалавеку побач з быдлам. І каб патрапіць у людскі свет, трэба было перадусім выдаліць з сябе гэтае таўро…

… Размаўляць па-беларуску – гэта выключыць сябе з нормы і паўз уласнае жаданне быць для адных місіянерам новай веры, для другіх варожым голасам, а для ўсіх астатніх – ат, такім сабе блазнам.

Ва ўсім свеце чалавек, размаўляючы на роднай мове, проста размаўляе. У нас зусім інакш… Усялякі раз, калі мы на людзях гамонім па-беларуску, дык не проста сумовімся, а як бы лядзім мастацкую акцыю ці перформанс, бо кожны побач адразу напінаецца ўвагай. Верагодна, у нейкую, магчыма, і не вельмі аддалённую, пару, каб размаўляць на людзях па-беларуску, трэба будзе браць дазвол у гарадскіх уладаў з адзнакай месца і часу, як гэта робіцца, калі хтосьці ладзіць палітычны пікет.

Свядома трымацца мовы – гэта штодня выконваць ролю беларуса ў трагікамічным спектаклі без пачатку і канца. Гэта – жыць і памерці на сцэне з родным словам на вуснах…”

Цытаваць Акудовіча можна бясконца. Але ці варта? Лепш прачытаць яго кнігі цалкам. Атрымаеце сапраўдную асалоду ад яго разваг пра жыццё беларусаў.

4/24/06 11:49 am

Дзень за днём. Аднолькавы шлях. Аднолькавыя падзеі. Аднолькавыя твары.
Аднолькавае жыццё. Я магу прадказаць наступны дзень. Ён будзе падобны на папярэдні.
Крызіс рэальнай асобы. Крызіс рэальнага жыцця.

Ужо два гады адчуваю бясконцую пустэчу ўнутры.
Я памятаю, як гэта ўсё пачыналася. Але першыя сімптомы хваробы я не ўспрыняла ўсур’ёз. А зараз так цяжка…

Для таго, каб некуды прыйсці, трэба ведаць, КУДЫ ты ідзеш. А мяне жыццёвая плынь нясе невядома куды. Я жыву так, як атрымліваецца, а не так, як хачу я.

У мяне няма МЭТЫ. І гэта самае страшнае, бо гэта марудна разбурае маю асобу.

Хацелася б напісаць што-небудзь па-вясенняму вясёлае і аптымістычнае, але не атрымліваецца.

Некаторыя кажуць, што мне трэба адпачыць і забыцца на праблемы, тады ўсё будзе нармальна. Толькі адпачынак, сустрэчы з сябрамі, кнігі, музыка, кіно не могуць схаваць галоўнае: пустэчу ўнутры.

Я заблыталася. Мне ўсё так надакучыла...

4/18/06 09:50 am

Нешта я ў сваім жыцці ніяк разабрацца не магу. У маёй прафесійнай дзейнасці – адна херня. За сакавік я засталася цалкам без зарплаты. Нават не ведаю, як так сталася, і хто вінаваты ў гэтым. Спачатку спадзявалася, што ўсё наладзіцца, і гэта проста памылка, сёння зразумела, што не. Мяне абдурылі, і нічога не дакажаш. Напэўна, я больш не буду там працаваць. Крыўдна.

З журналістыкай у мяне таксама праблемы. Збіралася ўладкоўвацца на адну тэлестудыю, што робіць маладзёжныя праграмы. Абмяркоўвалі тэмы будучых сюжэтаў, нават павінна была выязджаць здымаць, але ў апошні момант, усё заўсёды адмянялася па розных прычынах. І так за два месяцы я не выехала ні разу здымаць свае сюжэты, хаця павінна была за гэты час зняць іх штук пяць.

Удзельнічала ў некалькіх кастынгах вядучых. Сябе, канешне, цяжка ацаніць, але, здаецца, я была негоршым прэтэндэнтам. Тым больш, што вопыт у мяне ёсць.
Але я памылялася. Толькі што даведалася, што не падыходжу. Аб’ектыўнай прычыны ніхто растлумачыць не змог. Замест мяне ўзялі нейкую тоўстую дуру.

Вучыцца таксама няма жадання, хаця б таму, што я не люблю шчырай нелюбоўю свой універ. Узровень адукацыі там галімы. З таго моманту, як мяне не ўзялі на журфак, таму што льготаў няма ў мяне аніякіх, і мне прыйшлося ісці ў педуху, жыццё пайшло не ў тым накірунку. За ўвесь час майго студэнцтва я настолькі здэградыравала…

І вось, што рабіць? Радуе адно, што ў асабістым жыцці ўсё цудоўна. Але ж мне хочацца працаваць, вучыцца… Я гатова цалкам прысвяціць сябе любімай працы. Толькі знайсці яе ніяк не атрымліваецца…
З маёй творчасцю і прафесійнай дзейнасцю выходзіць нейкая херня…
ДАСТАЛА!!!!!!!!!!!

4/18/06 09:02 am

Сёння дзень нараджэння ў майго любімага чалавека. Я яму падарыла гальштук і розныя дыскі цікавыя, а ён сабе – машыну. Шчаслівы, што слон. Калі ўлічваць, што папярэдні транспартны сродак у нас быў 87-га года выпуску, а зараз ён стаў уладальнікам Сітраена 98-га, можна зразумець яго радасць.
У мяне нават з’явілася крамольная думка: машыну ён цяпер любіць больш, чым мяне. Трэба бачыць, як ён з яе пылінкі здувае, чуць, колькі разоў на дзень заводзіць размову пра сваё аўто…

Хай радуецца! Свята ж у чалавека.

Але, усё ж такі, мужчыны – што дзеці. З узростам змяняюцца толькі цацкі.

4/17/06 11:50 am

Усё ж такі, даўно я не карысталася паслугамі беларускай чыгункі. У суботу набыла білет у мягкі вагон цягніка Мінск-Гродна. Спадзявалася даехаць з камфортам і фільм які-небудзь цікавы паглядзець. Маім чаканням не суджана было спраўдзіцца: усе чатыры гадзіны шляху ў маім вагоне паказвалі запісы навагодніх канцэртаў спевакоў расійскай эстрады. Нон-стопам песні ад Пугачовай і Кіркорава да Глюкозы і Сярдзючкі. Гэта было цяжка. Вельмі цяжка. Напрыканцы шляху галава раскалвалася.

А пасля я сустрэлася з роднымі. Цікавая выйшла дыскусія паміж трыма пакаленнямі жанчын у нашай сям’і.
Бабуля – жонка ваеннага пенсіянера, прынцыповы чалавек старой закалкі.
Мама – эканаміст на заводзе, што ледзь-ледзь працуе (завод, а не мама), стомленая жанчына, якая паспела расчаравацца ў многіх рэчах нашай краіны.
Я – маладая актыўная студэнтка, будучы журналіст, чалавек з дэмакратычнымі поглядамі на жыццё.
Загадзя было вядома, што ў гэтай дыскусіі пераможцы не будзе, даказаць што-небудзь свайму суразмоўцу будзе амаль нерэальна. Але ўсё роўна мы спрачаліся.
Зараз я разумею з якіх частачак складаецца электарат нашай краіны. Разумею, што ў маленькім горадзе цяжка адбываюцца перамены. Але ўсё роўна спадзяюся…

А яшчэ нядаўна Ліду наведаў АГЛ! Цікава было праслухаць версію яго праезду па гораду ад мамы і бабулі.
Мама была незадаволена. Казала, што па тых вуліцах, дзе ён ехаў, жыхароў дамоў аж занадта добра праінструктавалі наконт таго, як ім трэба паводзіць сябе. Трошачкі, з аглядкай на бабулю, паругала АГЛ.
Бабуля казала, што мама хлусіць! І нармальны мужчына наш АГЛ, добры прэзідэнт, ворагі яго толькі любяць абліваць брудам НЕЗАСЛУЖАНА.
А я слухала іх і смяялася.

А пасля я доўга гуляла па вуліцах горада майго дзяцінства, спатыкаючыся аб камяні на жахлівых дарогах. Глядзела на знаёмыя вуліцы і ўспамінала той час, калі дрэвы былі вялікімі.Наведала замак, у які кошт уваходу складае 1000р. Паблукала па калідорах адзінай захаваўшайся вежы. Нават турызм у нас неяк развіваецца…

Я гуляла па гораду і разумела, што люблю яго правінцыяльнасць. Люблю Беларусь, якая цалкам складаецца з такіх гарадоў. Люблю свой народ, такі, які ён ёсць, і нават пенсіянераў, закаханых у АГЛ люблю. Чаму? Не ведаю. Проста люблю.

4/15/06 03:01 pm

Усё ж такі, дзеці з постсавецкай прасторы і Еўропы карэнным чынам адрозніваюцца. Я не хачу сказаць, што адны горш, а другія – лепш, АЛЕ дух свабоды і незалежнасці ў еўрапейскіх дзяцей значна больш выражаны, чым у нашых. Яны больш шчырыя, адкрытыя да кантактаў у параўнанні з нашымі дзяцьмі. Іх дзяцінства не забруджваецца такой вялізнай колькасцю НЕЛЬГА. Мы ж, наадварот, імкнемся зрабіць як мага раней дзяцей дарослымі, пазбавіць самага шчаслівага часу ў жыцці.

Сёння назірала цікавую карціну на чыгуначным вакзале. Мне трэба было пакупаць білеты, каб ехаць да бацькоў у Ліду. Перада мной у чарзе стаяла маладая сям’я: муж, жонка і дзяўчынка двух гадоў. Наколькі я зразумела, яны былі з Рыгі. А яшчэ непадалёку стаяла беларуская жанчына з хлопчыкам каля трох год.
Дзяўчынка, яе звалі Катрына, не магла стаяць на месцы, ёй карцела ўсё вакол агледзець. І калі яна куды-небудзь пачынала бегчы, мама не спыняла яе, а толькі сачыла, каб з дзяўчо нічога не здарылася. Наша ж суайчынніца моцна трымала сына за руку і на ўсе памкненні хлопчыка пабегаць гучным голасам адказвала: “Косця, стой на месцы, каму сказала!”.

Стомленая ад назіранняў і бегу Катрына вырашыла адпачыць. Нядоўга думаючы, яна лягла на падлогу пасярод чыгуначнага вакзалу. Людзі з цікавасцю сачылі за маленькай дзяўчынкай, якая вырашыла паваляцца на падлозе. Маці, насуперак нашым чаканням, не кінулася бегчы да дачкі і прычытаць: “Ты што, тут жа брудна! Ану хуценька ўставай!”, яна проста працягвала за ёй назіраць. Маленькі хлопчык, убачыўшы, як яго аднагодка ляжыць на падлозе і адпачывае, таксама захацеў паваляцца, але моцная рука мамы спыніла яго: “Косця, да ты што? Тут жа мікробы!”.
Дзяўчынка, якой, мабыць, ужо надакучыла валяцца на падлозе, падышла да мамы і абняла яе за нагу. Надзьмуты Косця, напэўна, пакрыўдзіўся на сваю маму, адвярнуўся ад яе і прабурчаў: “Нельга, нельга…” Мая чарга да касы падышла, і я згубіла з погляду гэту цікавую сям’ю.

4/14/06 11:36 am

Люблю чытаць Белгазету. Добрая аналітыка, сапраўднае журналісцкае майстэрства - гэта пра іх. З апошняга спадабалася:

"Уже смеркалось, когда неподалеку от сцены присел на перекур слегка выпивший юноша и философски вгляделся в надпись над сценой «Святкуй, Беларусь!»: «Голосуй, красуй, святкуй… Почему у нас в стране все через -уй?» В смысле, в повелительном наклонении…"
з матэрыяла "Троекратный батька"

"…Мужчины не перестают утверждать, что главное в женщине - душа, но смотрят все равно на ноги. В нашей стране не устают говорить, что красота - это внутреннее состояние, а оценивают и изучают эту красоту почему-то по-прежнему на девушках в купальниках."
з матэрыяла пра Міс беларусі 2000
Powered by LiveJournal.com